09/08/2010 

Архіў нумароў:































































































Будзьма разам!
ВОКА
Радзіма майго духу
Неафіцыйны сайт Радыё Свабода
Беларуская Салідарнасьць
Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!
slounik.org: беларускія слоўнікі і энцыкляпэдыі
Каталог TUT.BY


  • Справаздача / 13.05.2004
    12 траўня рэдакцыя "Дзеяслову" ў складзе Барыса Пятровіча і Алеся Пашкевіча ўзяла ўдзел у сэмінары для журналістаў "Сучасная беларуская літаратура: стан і пэрспэктывы", арганізаваным Клюбам журналістаў пры Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры. Удзельнікамі сэмінару былі прадстаўнікі розных менскіх выданьняў. Вялася гаворка пра надзённыя пытаньні літаратуры, стан "Дзеяслову" і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

  • Імпрэзы ў Доме літаратара (Менск, Фрунзэ, 5) / 07.05.2004
    12 траўня – прэзэнтацыя першага тому 23-томавага Збору твораў Ніла Гілевіча. Мейсца ДЗЕяньня: актавая заля. Пачатак а 18:30.

    18 траўня - прэзэнтацыя новага выданьня паэмы Я. Лучыны “Паляўнічыя акварэлькі з Палесься”. Мейсца ДЗЕяньня: бібліятэка Саюзу пісьменьнікаў. Пачатак а 18-й.

    20 траўня - Прэзэнтацыя кнігі "Быкаў на Свабодзе". Мейсца ДЗЕяньня: актавая заля. Пачатак а 18-й.


  • Што ДЗЕіцца / 27.04.2004
    30 красавіка ў рамах конкурсу імя Франчэска Пэтраркі "Твор пра каханьне" адбудзецца акцыя "У джазе толькі Лауры, альбо вечар сьвятое Вальпургіі". У праграме вершы, песьні, пэрфомансы найлепшых паненак маладой беларускай літаратуры. Мейсца ДЗЕяньня: бібліятэка Дому літаратара (Фрунзэ, 5), пачатак а 19-й.

    2 траўня адбудзецца творчая вечарына пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Франчэска Пэтраркі "Твор пра каханьне". Мейсца ДЗЕяньня: бібліятэка Дому літаратара (Фрунзэ, 5), пачатак а 19-й.

    Працягваецца турнэ пераможцаў леташняга конкурсу маладых літаратараў імя Натальлі Арсеньневай. Наступным пасьля Гомлі й Горадні будзе Магілеў. 13 траўня тут адбудзецца прэзэнтацыя зборніку "арсеньнеўцаў" "12+1". Вядуць сустрэчы Ганна Кісьліцына і Андрэй Хадановіч. Мейсца ДЗЕяньня: філфак МДУ, пачатак а 12:40.


  • Справаздача / 16.04.2004
    16 красавіка не адбыўся меркаваны выступ "Дзеяслова" ў Наваградку з прычыны таго, што мясцовыя ўлады запатрабавалі ад арганізатара сцэнар сустрэчы зь пераказам магчымых выступаў. Рэдакцыя часопісу просіць прабачэньня ў наваградзскіх чытачоў і абяцаееца прыехаць пры спрыяльных умовах.

    Творчы візыт "Дзеяслова" ў Маладэчна пераносіцца з 25 на 21 красавіка. У гэты ж дзень а 13-й гадзіне мусіць адбыцца сустрэча рэдакцыі часопісу з студэнтмі менскага пэдунівэрсытэту.


  • Навіны Саюзу пісьменьнікаў / 15.04.2004
    15 красавіка адбылося нечарговае паседжаньне Рады Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, на якім разглядалася пытаньне аб пісьмовым папярэджаньні СБП, вынесеным Міністэрствам юстыцыі РБ. Прысутнічалі 24 сябры Рады.

  • Справаздача / 12.04.2004
    8 красавіка адбылася чарговая сустрэча "дзеяслоўцаў" і "раднаслоўнікаў" з чытачамі. Лунінецкі каледж сельскагаспадарчай вытворчасьці наведалі галоўны рэдактар часопісу "Дзеяслоў" Барыс Пятровіч, галоўны рэдактар часопісу "Роднае слова" Міхась Шавыркін і старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч. Вялася гаворка пра жыцьцё беларускай пэрыёдыкі, сучасную літаратуру, дзейнасьць пісьменьніцкай арганізацыі. Падчас візыту менскіх гасьцей кіраўнічка адзьдзелу культуры газэты "Лунінецкія навіны" Тацяна Канапацкая арганізавала цікавую экскурсію па Лунінцы.

  • Што ДЗЕіцца / 06.04.2004
    У гэтым месяцы рэдакцыя "Дзеяслова" мяркуе наведаць:
    8 красавіка - Лунінец; 16 красавіка - Наваградак; 25 красавіка - Маладэчна.


  • Прэмія "Дзеяслова" / 29.03.2004
    25 сакавіка ў вялікай залі Дома літаратара адбылася вечарына-прэзэнтацыя новай літаратурнай прэміі “Дзеяслова” “ЗАЛАТЫ АПОСТРАФ” . У імпрэзе ўзялі ўдзел: Генадзь Бураўкін, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Пётар Краўчанка, Алесь Бадак, Андрэй Хадановіч, а таксама “дзеяслоўцы” – Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Эдуард Акулін, Міхась Скобла. Сьвяточную атмасфэру вечарыны падтрымлівалі барды : Алесь Камоцкі, Уладзімер Тышкевіч, Вольга Каленік, Дзяніс Лісейчыкаў і Алесь Дуко. Прэмія ўручалася па намінацыях: проза, паэзія, дэбют. Лепшай у намінацыі “Проза” была прызнаная аповесьць Васіля Быкава “Аўганец” (№7). “Залаты апостраф” за лепшую паэзію атрымаў Алесь Бадак (паэма “Ра”, №6). У намінацыі “Дэбют” ляўрэатам стаў Глеб Лабадзенка (за цыкль празаічных мініятураў“Запісы ў нататніку Манэ”, №7).

  • Справаздача / 28.03.2004
    18 сакавіка Берасьце з творчым візытам і новым восьмым нумарам "Дзеяслова" наведала рэдакцыя часопісу - Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч. Выступы адбыліся на філфаку Берасьцейскага пэдагагічнага унівэрсытэту і ў абласной бібліятэцы. Да сталічных гасьцей далучыліся старшыня абласнога аб'яднаньня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Каско, паэты Лявон Валасюк і Уладзімер Лебедзеў. У межах сустрэчаў адбылося ўручэньне сяброўскіх білетаў СБП нядаўна прынятым берасьцейскім паэтам Алесю Паплаўскаму й Інзе Вінарскай.

    1..10 - 11..20 - 21..30 - 31..40 - 41..50 - 51..60
  • Lotus Notes/Lotus Domino hosting by IDLab company