09/09/2010 

Архіў нумароў:































































































Будзьма разам!
ВОКА
Радзіма майго духу
Неафіцыйны сайт Радыё Свабода
Беларуская Салідарнасьць
Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!
slounik.org: беларускія слоўнікі і энцыкляпэдыі
Каталог TUT.BY


  • ПАДПІСКА / 04.12.2004
    Шаноўныя чытачы!
    Цяпер на наш часопіс можна падпісацца ў любым паштовым адзьдзяленьні Беларусі.
    Наш індэкс - 74813 (для індывідуальных падпісчыкаў),
    - 748132 (для ведамаснай падпіскі).


  • Справаздача / 01.12.2004
    29 лістапада адбылася сустрэча рэдакцыі "Дзеяслову" з дэлегацыямі І Зьезду бібліятэкараў Менскай вобласьці.

    24 лістапада з прэзэнтацыяй 11 нумару перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту выступілі Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк.

    17 лістапада адбылося выступленьне ў Мазырскім дзяржаўным унівэрсытэце на філфаку і на факультэце дашкольнага выхаваньня. Да рэдакцыі "Дзеяслову" далучыліся сталыя аўтары часопісу - паэт Леанід Дранько-Майсюк і празаік Віктар Казько.


  • Імпрэзы ў Доме літаратара (Менск, Фрунзэ, 5) / 01.12.2004
    2 сьнежня – прэзэнтацыя кнігі Генадзя Бураўкіна "Жураўліная пара". Вядоўца Рыгор Барадулін. Пачатак а 18:30.
    17 сьнежня - прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова "Каханак яе вялікасьці". Пачатак а 18:30.
    21 сьнежня - прэзэнтацыя кнігі Рыгора Барадуліна "Дуліна ад Барадуліна". Пачатак а 19-й.
    Мейсца ДЗЕяньняў: актавая заля.


  • Справаздача / 14.11.2004
    10 лістапада дзеяслоўцы наведалі Горадню. Там адбылося 2 выступы - у Каледжы мастацтваў і ў Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце (актавая заля). Удзел узялі Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч.

    Таксама дзьве сустрэчы адбыліся 11 лістапада ў Баранавічах - у Дзяржаўным унівэрсытэце (актавая заля) і ў Баранавіцкім палацы школьнікаў перад мясцовай інтэлігенцыяй. Да ўчорашніх выступоўцаў далучыўся Міхась Скобла.


  • Справаздача / 28.10.2004
    Адразу дзьве творчыя сустрэчы правялі дзеяслоўцы 21 кастрычніка. Яны адбыліся ў Інстытуце праблемаў культуры - зь бібліятэкарамі рэспублікі - і ў Менскім абласным інстытуце ўдасканаленьня кваліфікацыі настаўнікаў. На імпрэзах быў прэзэнтаваны 10 нумар часопісу. "Дзеяслоў" прадстаўлялі Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк.

    Не забывае "Дзеяслоў" і пра школы: 10 верасьня і 27 кастрычніка імпрэзы адбыліся ў СШ № 158 і 83.


  • Справаздача / 17.09.2004
    8 верасьня ў Маладэчне ў рамах “Быкаўскіх чытаньняў” адбыліся прэзэнтацыі апошніх выданьняў Васіля Быкава: “Доўгая дарога дадому”, “Наш Быкаў” (выд. “Кніга”), “Васіль Быкаў. Выбранае” (выд. “Беларускі кнігазбор”), “Парадоксы жыцьця” (выд. “Беллітфонд”), а таксама – публікацыяў у “Дзеяслове”. У імпрэзе ўзялі ўдзел: Эдуард Акулін, Анатоль Вярцінскі, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч. Мейсцы ДЗЕяньня: Маладэчанскі палітэхнічны каледж, Гарадзская бібліятэка імя М. Багдановіча.

  • Баўгарская сустрэча зь беларускай вясной / 19.07.2004
    Пры канцы чэрвеня ў Амбасадзе Беларусі ў Сафіі адбылася прэзэнтацыя кнігі “Сустрэча зь вясной”, якую склалі пераклады на баўгарскую маладых беларускіх паэтаў – дэбютантаў часопісу “Дзеяслоў”. Зьяўленьне кнігі сталася плёнам супрацы Саюзу беларускіх пісьменнікаў і сафійскае амбасады пры судзеяньні Таварыства дружбы “Баўгарыя – Беларусь”. На прэзэнтацыі прысутнічалі прадстаўнікі Нацыянальных сходаў Беларусі й Баўгарыі, вядомыя баўгарскія пісьменьнікі й перакладнікі, рэдактары літаратурных газэтаў “Пулс”, “Моята вяра”, журналісты, выдаўцы. Укладальнік зборніку – Амбасадар Беларусі ў Баўгарыі, сёлета прыняты сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Аляксандар Пятроў.

  • Што ДЗЕіцца / 10.07.2004
    14 ліпеня ў залі Пушкінскай бібліятэкі (Гікалы, 4) адбудзецца творчая вечарына "Згадкі пра Акудовіча". У рамах акцыі прэзэнтацыя кнігі В. Акудовіча "Разбурыць Парыж". Удзел бяруць В. Аксак, А. Анціпенка, У. Арлоў, Ю. Барысевіч, З. Вішнёў, А. Глобус, Джэці й В. Жыбуль, А. Клінаў ды іншыя. Вядзе імпрэзу А. Хадановіч. Уваход вольны.

  • Юбілейная вечарына Васіля Быкава / 12.06.2004
    18 чэрвеня 2004 г. а 18-й гадзіне ў вялікай залі Дому літаратара адбудзецца вечарына, прысьвечаная 80-годзьдзю з дня народзінаў Васіля Быкава. У праграме вечарыны – прэзэнтацыі новых кніг Васіля Быкава, выступленьні пісьменьнікаў Беларусі й замежных краінаў, а таксама прадстаўнікоў грамадзскіх аб’яднаньняў.

  • Навіны Саюзу пісьменьнікаў / 01.06.2004
    Дэлегацыя Саюзу пісьменьнікаў (А. Пашкевіч, М. Скобла, В. Рагойша, Т. Кабржыцкая) з 20 па 24 траўня ўзяла ўдзел у Нацыянальным Міжнародным сьвяце Шаўчэнкаўскай паэзіі (Кіеў і Кіеўская вобласьць). Падчас сустрэчы, арганізаванай Літаратурным клюбам "НаУКМА" й газэтай "Чернетка", адбылася прэзэнтацыя новых нумароў часопісаў "Дзеяслоў" і "Архэ", а таксама Анталёгіі беларускай паэзіі ХХ ст. "Краса і сіла". Акрамя гэтага адбылася сустрэча паміж старшынём Нацыянальнага саюзу пісьменьнікаў Украіны Уладзімерам Яварыўскім і старшынём Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесем Пашкевічам.

    1..10 - 11..20 - 21..30 - 31..40 - 41..50 - 51..60
  • Lotus Notes/Lotus Domino hosting by IDLab company