 |
|
 |
Імпрэзы ў Доме літаратара (Менск, Фрунзэ, 5) / 03.06.2005 28 чэрвеня літаратурная вечарына беларускай тэлевізіі ў Вільні. Вядоўца Тацяна Сапач. Пачатак а 18:30.
30 чэрвеня вечарына, прысьвечаная 100-гадоваму юбілею Петруся Броўкі. Пачатак а 18:30.
Мейсца ДЗЕяньняў: актавая заля.
Травеньскія марш-кідкі / 02.06.2005 02. 05. Прэзэнтацыя 14-га нумару "Дзеяслова" была наладжаная ў Менскай дзіцячай бібліятэцы №7.
09. 05. "Дзеяслоў" гасьцяваў у настаўнікаў і вучняў Вяліканямкоўскай СШ.
13. 05. "Дзеяслоў" наведаў Жлобінскі сельскагаспадарчы каледж. На гэтых імпрэзах выступалі Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк.
18. 05.Прадстаўнічая дэлегацыя "Дзеяслова" ў складзе Б. Пятровіча, Н. Гілевіча, М. Скоблы, і Э. Акуліна наведала Слонім і Баранавічы, дзе адбыліся творчыя сустрэчы ў Слонімскай гімназіі № 1, Баранавіцкім ліцэі № 1 і на філфаку Баранавіцкага дзяржунівэрсытэту.
20 і 21 траўня перад навучэнцамі і настаўнікамі Менскай гімназіі-каледжа № 24 "дзеясловілі" Э. Акулін, Л. Дранько-Майсюк і А. Камоцкі.
24. 05. "Дзеяслоў" сустракалі на філялягічным факультэце БДУ. Перад студэнтамі ІІ курсу выступілі Б. Пятровіч, А. Пашкевіч, Э. Акулін.
25. 05.У дзень памяці М. Багдановіча "Дзеяслоў" наведаў Сьветлагорск. Там адбыліся тры творчыя сустрэчы - у СШ № 6, індустрыяльным тэхнікуме і цэнтральнай раённай бібліятэцы.
26. 05. "Дзеяслоўцы" наведалі Лунінец і Пінск, дзе наладзілі сустрэчы з вучнямі Лунінецкае СШ №4 і чытачамі Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. "Палескі марш-кідок" ажыцьцявілі Э. Акулін, М. Скобла і Л. Дранько-Майсюк.
29. 05. "Дзеяслоў" узяў удзел у Абласным сэмінары беларускай паэзіі, які адбыўся ў в. Харужынцы. Ад імя часопіса маладых творцаў віталі Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк.
Красавіцкія выступы / 03.05.2005 04. 04. "Дзеяслоўцы" - Э. Акулін, М. Скобла, Л. Дранько-Майсюк - выступілі перад студэнтамі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту, перад вучнямі Жабінкаўскай СШ № 3, а таксама перад чытачамі Жабінкаўскай раённай бібліятэкі.
06. 04. Н. Гілевіч, Э. Акулін, М. Скобла выступілі перад навучэнцамі Клецкага прафэсійна-тэхнічнага каледжу, а таксама перад настаўнікамі й вучнямі Морагскай СШ.
12. 04. "Дзеяслоў" наведаў Смаргонь, дзе была наладжана творчая сустрэча з настаўнікамі й вучнямі Гімназіі № 4. У імпрэзе бралі ўдзел Б. Пятровіч, А. Пашкевіч, Э. Акулін, Л. Дранько-Майсюк.
13. 04. Прэзэнтацыя 14 нумару часопісу адбылася ў Гомельскім тэхнічным унівэрсытэце і Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Ф. Скарыны. Выступалі Б. Пятровіч, Э. Акулін, Л. Дранько-Майсюк.
25. 04. "Дзеяслоў" наведаў Менскі абласны інстытут павышэньня кваліфікацыі, дзе наладзіў сустрэчу з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры. Павышалі кваліфікацыю Э. Акулін ды М. Скобла.
ЗАЛАТЫ АФОСТРАФ - 2005 / 30.03.2005 Ляўрэатамі штогадовае прэміі "Дзеяслову" сталі:
Людміла Рублеўская за паралельны раман “Золата забытых магілаў” (№ 9-10).
Алесь Пісьмянкоў за нізкі вершаў “Ня сьпіць мая бяссоньніца” (№ 8) і "Нам адпушчана так небагата..." (№ 13).
Усевалад Сьцебурака за дэбют “Знайсьці свой дзень”. Аповеды (№ 9).
Справаздача: люты - сакавік / 29.03.2005 17.02. У Менскім абласным інстытуце павышэньня кваліфікацыі "Дзеяслоў" сустрэўся з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.
21.02. У Менскім дзяржаўным інстытуце праблемаў культуры Б. Пятровіч, Л. Дранько-Майсюк і Э. Акулін "дзеясловілі" зь бібліятэчнымі работнікамі рэспублікі.
23.02. "Дзеяслоў" наведаў Капыль, дзе адбыліся дзьве творчыя сустрэчы - у Гімназіі №1 і Капыльскай раённай бібліятэцы.
3.03. "Дзеяслоў" наладзіў сустрэчы з чытачамі Маладэчанскай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча і рабочымі маладэчанскага заводу "Белхал".
Двойчы ў сакавіку (4 і 10) "Дзеяслоў" быў госьцем студэнтаў Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту!
Не забываецца "Дзеяслоў" і на вясковыя школкі. 17 сакавіка адбылася творчая сустрэча ў Крайскай СШ, што на Лагойшчыне.
18.03. Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк выступілі перад навучэнцамі Менскага дзяржаўнага прафэсійнага ліцэя № 5.
23.03. "Дзеяслоўны" літэкспрэс у складзе Б. Пятровіча, Э. Акуліна, Л. Дранька-Майсюка ды А. Камоцкага наведаў Баранавічы. Тут прайшлі дзьве сустрэчы - у БДУ (на фінансава-прававым і пэдагагічным факультэтах) ды ў Баранавіцкай цэнтральнай гарадзкой бібліятэцы імя В. Таўлая.
25.03. "Залаты апостраф".
28.03. "Дзеяслоўцы" выступілі перад выкладнікамі й навучэнцамі Менскага радыётэхнічнага каледжу.
А Вы запрасілі "Дзеяслоў" на госьці?!
ЗАЛАТЫ АФОСТРАФ - 2005 / 15.03.2005 25 сакавіка ў вялікай залі Дома літаратара (вул. Фрунзэ, 5) адбудзецца вечарына ўшанаваньня ляўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі часопісу "Дзеяслоў".
У імпрэзе бяруць удзел:
Ніл Гілевіч, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Кася Камоцкая, Лявон Тышкевіч, Аляксей Фралоў, гурт "Жаба ў каляіне", квартэт "Чорны квадрат"; дзеяслоўцы - Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч, Міхась Скобла, а таксама іншыя вядомыя беларускія паэты і барды.
Пачатак а 18:30.
Выступы / 17.02.2005 Дзень сьв. Валянціна "Дзеяслоў" сустрэў у Магілеве. Былі наведаныя філфак МДУ, Ліцэй №1 і Палац культуры "Хімвалакно", дзе адбылася сусрэча зь сябрамі ТБМ і творчага аб'яднаньня "Чароўны ўспамін".
15 лютага адбылася сустрэча з прабывальнікамі Дзіцячага аздараўляльна-спартовага лягеру "Зубраня", а таксама ў Мядзелскай раённай бібліятэцы імя Танка - з інтэлігенцыяй, настаўнікамі, моладдзю.
Студзеньскія прэзэнтацыі / 01.02.2005 17.01. Маларыцкі гарадзкі ліцэй з выступам і сьвежым нумарам часопісу наведаў Алесь Пашкевіч.
19.01. Аж тры выступы прайшлі ў Віцебску - у бухгальтарскай школе, Гарадзкой бібліятэцы імя Э. Полацкай і Віцебскай абласной бібліятэцы - уДЗЕл узялі барды Алесь Камоцкі й Эдуард Акулін ды галоўны рэдактар "Дзеяслову" Барыс Пятровіч.
20.01. Адбыўся выступ у менскім Пэдунівэрсытэце імя Максіма Танка.
21.01. Полацак: Гарадзкая бібліятэка імя Ф. Скарыны й Музэй кнігадрукаваньня. Выступалі: Алесь Пашкевіч, Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла.
25.01. Адбылося дзьве сустрэчы з чытачамі - у санаторыі-прафілякторыі "Зялёны бор" ды ў Менскім абласным інстытуце павышэньня кваліфікацыі настаўнікаў. Выступалі: Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк.
28.01. Менскую гімназію-каледж №24 наведалі Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк ды Барыс Пятровіч.

Ціснуць... / 10.01.2005 Пры канцы 2004 г. КРУП “Белкніга” ў аднабаковым парадку скасавала дамову аб продажы з ЛМФ “Нёман” – выдаўцом часопісу “Дзеяслоў”.
Справаздача / 31.12.2004 У сьнежні з выступамі дзеяслоўцы наведалі:
10.12. - Бабруйск. Мейсцы ДЗЕяньня: Бабруйская славянская гімназія; Бабруйская гарадзкая бібліятэка імя Пушкіна.
15.12. - Менск.У філіяле Музэя М. Багдановіча "Беларуская хатка" адбылася імпрэза пад назовам "Быкаў і "Дзеяслоў". Удзел узялі: Ірына Міхайлаўна Быкава, Генадзь Бураўкін, Барыс Пятровіч, Міхась Скобла (вядоўца), Эдуард Акулін.
16.12. - Гомля. Мейсцы ДЗЕяньня: Цэнтральная гарадзкая бібліятэка; Абласная бібліятэка. Ветка. Музэй народнае творчасьці.
З Новым Годам І Калядамі Ўсіх!
1..10 - 11..20 - 21..30 - 31..40 - 41..50 - 51..60
|
|
 |
|