 |
|
 |
БЛІЦКРЫТ для №31
/ 20.10.2007 Аб'ект бліжэйшага абмеркаваньня "Бліцкрыту" - кніга Ўладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве”. Нагадваем, што эксьпертам рубрыкі можа стаць ня толькі сталы крытык ці літаратар, але і, перадусім, – любы неабыякавы чытач. Чакаем на вашыя водгукі!
БЛІЦКРЫТ-3
/ 20.03.2007 Абмеркаваньне "Лёну" А. Сыса завершана. Наступны Бліцкрыт вырашана прысьвяціць кнізе “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (“Кнігарня “Наша Ніва”), каб разабрацца, што гэта за зьявішча – беларуская жаночая проза і ці ёсьць яно наагул. Чакаем на вашыя водгукі!
Прэзентацыя "Крушні" ў Вялейцы
/ 07.03.2007
У Вялейцы 17 лютага ў выставачнай залі імя Сілівановіча адбылася вечарына, якая спалучыла сустрэчу рэдакцыі “Дзеяслова” з чытачамі і прэзентацыю трэцяга томіка з бібліятэчкі часопіса, дэбютнай кнігі Усевалада Сьцебуракі, – “Крушня”.
Акрамя дзеяслоўцаў Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча і Анатоля Івашчанкі, якія адказвалі на пытаньні, дзяліліся планамі і чыталі свае творы, выступіў і адмысловы госьць – славуты беларускі літаратар Уладзімер Някляеў.
Узялі ўдзел у вечарыне і гаспадары. Свае вершы прачыталі вучні мясцовай гімназіі, а таксама выступіў з выдатнымі аўтарскімі сьпевамі вялейскі бард Алесь Наркевіч.
Іншыя фатаздымкі з прэзентацыі.
БЛІЦКРЫТ-2
/ 05.03.2007 Запрашаем чытачоў далучыцца да абмеркаваньня кнігі Анатоля Сыса "Лён" у межах новай дзеяслоўскай рубрыкі "Бліцкрыт".
Будзем рады пачуць вашыя водгукі адносна кнігі і асобы аўтара, а таксама прапановы, што да далейшых кнігаў рубрыкі, якія можна зьмяшчаць у нашай гасьцёўні альбо дасылаць на адрас a_thomas@tut.by.
З вынікам папярэдняга абмеркаваньня (кніга Альгерда Бахарэвіча "Ніякай літасьці Валянціне Г.") можна пазнаёміцца ТУТ.
Размова з рэхам
/ 09.01.2007 18 студзеня 2007 г. а 18.00 гадзіне
Андрэй Хадановіч запрашае на паэтычна-музычную акцыю "Размова з рэхам".
У рамах імпрэзы прэзэнтацыя новай кнігі "Сто лі100ў на TUT.BY".
Удзел бяруць гурт "Рэха" , а таксама Ўладзімер Арлоў, Максім Жбанкоў ды іншыя добрыя людзі.
Месца: кіназаля Палацу моладзі (Старавіленскі тракт, 41). Даведкі па тэлефоне: 262-02-90, маб. 272-02-90.
Кошт уваходу 2 тыс. рублёў.
Смутак
/ 25.07.2006 Памёр Янка Брыль.
Разьвітацца з пісьменьнікам можна з 12-й гадзіны 26 ліпеня да 14-й гадзіны 27 ліпеня ў ягонай менскай кватэры па адрасе: пр-т Машэрава (былая вуліца Дразда), дом 78, кватэра 40. Пахаваюць Янку Брыля 27 ліпеня на могілках у Калодзішчах.
Публікацыі Янкі Брыля
Для тых, хто прачнуўся / 22.05.2006 Галерэя Б. і часопіс "Дзеяслоў" запрашаюць
26 траўня а 18-й у малую залю Дому літаратара (вул. Фрунзэ, 5), дзе адбудзецца прэзэнтацыя кнігаў паэзіі:
“Вершnick” Анатоля Івашчанкі й “Вышэй за паўночны вецер” Марыі Барадзіной.
Вядучыя: Ігар Бабкоў/ Валянцін Акудовіч.
Удзел бяруць
[Паэтычны jam-сэйшн]:
Андрэй Адамовіч, Віка Трэнас, Жана Капуста, Ігар Бабкоў, Тацяна Нядбай, Уладзя Лянкевіч, Усевалад Сьцебурака, прывід Цемрыка Велета;
Барыс Пятровіч, Кася Камоцкая,
Уладзімір Някляеў, а таксама –
гурт этнічнае музыкі “ДжамБіБум”.
Уваход вольны.
Выйсьця няма.
Лаўрэаты Залатога Апострафа / 21.05.2006 Сёлета лаўрэатамі штогадовае прэміі "Дзеяслову" сталі:
Леанід Дранько Майсюк за празаічныя творы “Нярвовы раман” (№ 15) і Апавяданьне “Хлопчык і яго бацькі” (№ 19).
Віктар Сьлінко за паэму “Жбан і вада” (№ 16).
Ганна Аўчыньнікава за паэтычны дэбют “Сэрца і неба”. Вершы (№ 14)
Віншуем!
Перапрашаем! / 25.04.2006
Прыносім свае прабачэньні тым, чые банеры з тэхнічных прычынаў не былі разьмешчаны на сайце, а таксама ўсім неабыякавым. Ад сяньня сайт ізноў пачынае ДЗЕйнічаць. Дык чытайма!
Імпрэзы ў Доме літаратара (Менск, Фрунзэ, 5) / 01.07.2005 3 ліпеня прэзэнтацыя першых трох тамоў Поўнага збору твораў Васіля Быкава. Пачатак а 18:30.
Мейсца ДЗЕяньня: актавая заля.
1..10 - 11..20 - 21..30 - 31..40 - 41..50 - 51..60
|
|
 |
|