09/08/2010 

Архіў нумароў:































































































Будзьма разам!
ВОКА
Радзіма майго духу
Неафіцыйны сайт Радыё Свабода
Беларуская Салідарнасьць
Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!
slounik.org: беларускія слоўнікі і энцыкляпэдыі
Каталог TUT.BY


  • "Дзеяслоў" запрашае на сьвята! / 24.11.2008
    Літаратурная-музычная вечарына “Залаты апостраф – 2007” адбудзецца ў сераду 3 сьнежня ў Менскім Палацы мастацтваў (вул Казлова, 3). У праграме вечарыны: ушанаваньне лаўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі часопісу “Дзеяслоў” за лепшыя публікацыі ў 2007 годзе, а таксама прэзентацыя новых кніг з серыі “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”.
    У імпрэзе бяруць удзел вядомыя беларускія пісьменьнікі і барды: Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Анатоль Кудравец, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч, Сяргей Дубавец, Алесь Камоцкі, Тацяна Сапач, Галіна Дубянецкая, Тацяна Беланогая, Андрэй Хадановіч, Сяргей Прылуцкі ды іншыя.
    Мерапрыемства ладзіцца ў межах агульнабеларускай кампаніі “Будзьма”.
    Пачатак вечарыны ў 18 гадзін. Уваход вольны.


  • Выявы-2008 / 19.11.2008
    6 снежня (субота) у Тэатры рускага рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) адбудзецца феерычная прэзентацыя літаратурна-мастацкага праекта “Выявы-2008”, што мае на мэце прадставіць адразу некалькі кірункаў развіцця найноўшай беларускай культуры: літаратурны, музычны і візуальны. Вас чакаюць выступленні маладых паэтаў, якія будуць не толькі чытаць вершы! Валерыя КУСТАВА, Юлія НОВІК, Аксана СПРЫНЧАН, Віка ТРЭНАС пакажуць свае адмысловыя праграмы (вершы+слайды).
    Вы зможаце пачуць электронную музыку і пабачыць фотаработы паэта-прыгажуна Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА. Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ прадэманструе фільм “Лупы”, зняты адмыслова для яе дэбютнай кнігі. Вольга ГАПЕЕВА падзеліцца рарытэтным відэа з яе замежных выступаў. Ганна ФЕДАРУК выканае для шаноўных гасцей усходні танец. У межах праекту чакаецца выступ вядомага музыкі Юры НЕСЦЯРЭНКІ, а напрыканцы імпрэзы вас чакае 40-хвілінная праграма Алеся КАМОЦКАГА!
    Вядучая імпрэзы – дзяўчынка са свістком Віка ТРЭНАС.
    Запрашаем! Пачатак у 18.00. Кошт квітка 5000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +375 29 5607793, +375 29 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru.
    Праезд да Тэатра рускага рамансу www.rusromans.com: ад ст. м. Інстытут культуры (каля Дома быта) трал. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”.
    Увага! Кожны наведнік атрымае ў падарунак унікальны самаробны мультымедыйны дыск “Выявы-2008”, які не будзе распаўсюджвацца ні да вечарыны, ні пасля яе! Не прапусціце!


  • Вечарына польскай і беларускай паэзіі / 11.11.2008
    22 лістапада (субота) у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, тэатар-студыя Міровіча (пр. Незалежнасьці, 81, другі паверх) адбудзецца вечарына польскай і беларускай паэзіі “РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПАЭТА”.
    У межах імпрэзы:
    - творы клясыка ХХ стагодзьдзя Зьбігнева Гэрбэрта па-польску і па-беларуску;
    - вершы Ўладзімера Арлова, Веры Бурлак, Алеся Разанава, Андрэя Хадановіча ў арыгінале і ў польскіх перакладах;
    - прэзэнтацыя спэцыяльнага нумара часопіса “ARCHE”, прысьвечанага Зьбігневу Гэрбэрту;
    - прэзэнтацыя дзьвюх кніг З.Гэрбэрта “Рэканструкцыя паэта” і “Спроба апісаньня”;
    - прэзэнтацыя дзьвюхмоўнай анталёгіі беларускай паэзіі “Nie chyliłem czoła przed mocą”.

    Удзел бяруць:
    - укладальнікі анталёгіі Лявон Баршчэўскі і Адам Паморскі;
    - беларускія паэты-ўдзельнікі анталёгіі;
    ­- перакладчыкі З.Гэрбэрта (Марына Казлоўская, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч);
    - музычны гурт “Рацыянальная дыета”;
    - студэнты Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
    Вядзе імпрэзу Андрэй Хадановіч.
    Пачатак а 18.00. Уваход вольны.


  • Прэзентацыя трох новых кнiг выдавецтва «Галiяфы» / 29.09.2008
    2 кастрычнiка (чацьвер) у Музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры (вул. Багдановiча, 13) адбудзецца прэзентацыя трох новых кнiг выдавецтва “ГАЛІЯФЫ”. У межах праекта будуць прадстаўленыя кнігі: “БЕГ” Аляксея ТАЛСТОВА, “ГЛIНЯНЫ ЧАЛАВЕК” Аляксея ЧУБАТА, “ПIРАМIДА ЛIННЭЯ” Пятра ВАСЮЧЭНКI.
    У вечарыне возьмуць удзел: Аляксей ТАЛСТОЎ, Аляксей ЧУБАТ, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Iльля СIН, Зьмiцер ПЛЯН, Серж МІНСКЕВІЧ, Анатоль ВЯРЦIНСКI, Вiка ТРЭНАС, Вiктар ЖЫБУЛЬ, Вера БУРЛАК, Вольга ГАПЕЕВА, Арцём КАВАЛЕЎСКI. Суполка “Механёры культуры” пакажа перфоманс “Плотнасьць свабоды. Трызуб. Ч. III”.
    Вядучы -- Міхась БАШУРА.
    Пачатак у 18.00. Уваход вольны.


  • Творчы конкурс "Дзеяслова" / 05.09.2008
    Часопіс “Дзеяслоў” абвяшчае конкурс літаратурна-крытычных твораў на тэму: “Беларуская літаратура ХХІ стагоддзя: постаці, тэндэнцыі, персьпектывы”.
    Да конкурсу прымаюцца літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ, рэцэнзіі, якія асьвятляюць сучасны літаратурны працэс. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя крытыкі і літаратуразнаўцы, якія пішуць на беларускай мове.
    Для пераможцаў конкурсу будзе зладжаны семінар з майстар-класамі вядомых беларускіх літаратараў і крытыкаў.
    Па выніках конкурсу будзе выдадзеная кніга.
    Склад журы конкурсу: Міхась Тычына, Алесь Пашкевіч, Сяргей Дубавец, Ірына Шаўлякова, Анатоль Івашчанка.
    Тэрмін падачы твораў: з 1 верасьня 2008 г. да 1 лютага 2009 г. Дасылаць творы можна ў электронным (пажадана) ці рукапісным выглядзе на адрасы: dzieja-konkurs@tut.by альбо 220025, г. Менск-25, а/с 91 з пазнакай “на конкурс”.
    Дзейнічайце!


  • Прэзентацыя кнігі Сяргея Прылуцкага "Дзевяностыя forever" / 20.05.2008
    23 ТРАЎНЯ (ПЯТНІЦА) а 17:00 Пушкінская бібліятэка (вул. Гікалы, 4) запрашае на прэзентацыю кнігі з серыі "Бібліятэчка часопісу "Дзеяслоў" “Дзевяностыя forever” Сяргея Прылуцкага.
    Удзел бяруць: Андрэй Адамовіч, Марыя Мартысевіч, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч.
    Уваход вольны.


  • Прэзентацыя выдавецтва "Галіяфы" / 08.04.2008
    29 красавіка у вялікай залі Дома літаратара (вул. Фрунзэ, 5) адбудзецца прэзентацыя выдавецтва “ГАЛІЯФЫ”. У межах праекта будуць прадстаўленыя кнігі: “Мільярд удараў” Юры Станкевіча, “Экзістэнцыйны пейзаж” Вікі ТРЭНАС, “Забі ў сабе Сакрата!” Веры Бурлакі Віктара Жыбуля, а таксама “Сто дарог” Уладзіміра Несьцяровіча.
    У вечарыне возьмуць удзел: літаратары Зьміцер Вішнёў, Міхась Башура, Уладзімір Гніламёдаў, Аксана Спрынчан, Адам Глобус, Пятро Васючэнка, Юрась Барысевіч, Вольга Гапеева, Інэса Кур'ян, Арцём Кавалеўскі, Алесь Туровіч, Ірына Шаўлякова, Тацяна Нілава, Аляксей Талстоў, Серж Мінскевіч, Анка Упала, Зьміцер Плян, Юрась Пацюпа, музычныя гурты “Рацыянальная дыета”, “Anima Una” (ЦТДіМ маст. кіраўнік Н. Бубен), “Recha”, MinskStar квартэт, перфоманс пакажа суполка “Тэатр псіхічнае неўраўнаважанасьці”.
    Пачатак у 18.00. Уваход вольны.


  • "Бэрлібры" Андрэя Хадановіча / 23.01.2008
    7 лютага 2008 году
    Андрэй Хадановіч запрашае на паэтычна-музычную акцыю “МЭДЫЮМ”.
    У праграме прэзэнтацыя кнігі вершаў “Бэрлібры” і аўдыёкнігі “Абменьнік”.
    Словы:
    Джэці (Вера Бурлак), Дзьмітры Дзьмітрыеў, Максім Жбанкоў, Віктар Жыбуль, Марыйка Мартысевіч, Сярж Мядзьведзеў.
    Музыка:
    BAND_A, INDIGA, Сяргей Пукст, Рацыянальная дыета.
    Месца ДЗЕяньня: Акадэмія мастацтваў, вялікая заля Тэатру-студыі Я. Міровіча (пр. Незалежнасьці, 81, другі паверх).
    Пачатак а 19.30.
    Уваход вольны.


  • Віншуем лаўрэатаў "Залатога апострафу" / 02.11.2007
    Лаўрэатамі традыцыйнае прэміі "Дзеяслову" за 2006 г. сталі:
    Вольга Іпатава за аповесьць “Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба” (№ 23-24). Чытаць! .
    Рыгор Сітніца за нізку вершаў “І голас Бога слухае душа...” (№ 25). Чытаць!.
    Лізавета-Дамініка Панамарова за паэтычны дэбют “Крылы” (№ 22). Чытаць!.

    Пра юбілейную імпрэзу 30 кастрычніка чытайце ТУТ.

  • ДЗЕЯСЛОВУ - 5 гадоў! / 24.10.2007
    Шаноўныя сябры!
    30 кастрычніка адбудзецца юбілейная вечарына з удзелам выдаўцоў, а таксама сяброў і аўтараў выданьня. У імпрэзе бяруць удзел: Генадзь Бураўкін, Сяргей Законьнікаў, Уладзімер Някляеў, Вольга Іпатава, Віктар Казько, Анатоль Кудравец, Уладзімер Арлоў, Валянціна Аксак, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Камоцкі і інш. вядомыя паэты і барды. У праграме вечарыны – уганараваньне лаўрэатаў традыцыйнае штогадовае прэміі часопісу “Залаты апостраф”, а таксама прэзентацыя 30-га нумару і дзьвюх новых кніг серыі “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў” (аўтары Анатоль Кудравец і Сяргей Дубавец).
    Месца ДЗЕяньня: Гістарычная майстроўня (Менск, в. Сухая, 25, раён ст. метро “Фрунзенская”).
    Пачатак а 18-й.
    УВАХОД ВОЛЬНЫ.


    1..10 - 11..20 - 21..30 - 31..40 - 41..50 - 51..60
  • Lotus Notes/Lotus Domino hosting by IDLab company