07/30/2010 

Архіў нумароў:































































































Будзьма разам!
ВОКА
Радзіма майго духу
Неафіцыйны сайт Радыё Свабода
Беларуская Салідарнасьць
Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!
slounik.org: беларускія слоўнікі і энцыкляпэдыі
Каталог TUT.BY


  • Вечар зь "Дзеясловам". Сустрэча першая / 23.07.2010
    22 ліпеня адбылася першая сустрэча праекту “Вечар зь “Дзеясловам”.
    Перад публікай, што, нягледзячы на сьпёку, сабралася ў сталічнай Галерэі “Ў”, выступілі аўтары й сябры рэдакцыі часопісу.
    Леанід Дайнэка прачытаў урыўкі са свайго раману “Пра лісоўчыка, злога хлопчыка”..
    , што друкаваўся ў №№ 44 – 46 “Дзеяслова”.
    Сяргей Прылуцкі, Усевалад Сьцебурака і Вольга Гапеева пачыталі вершы, што друкаваліся ў сьвежых нумарох часопіса. Кіраваў вечарынай Анатоль Івашчанка.
    Сустрэча ладзілася ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма!”
    Глядзець іншыя фотаздымкі зь вечарыны.


  • Віншуем лаўрэатаў "Залатога апострафу-2009" / 02.04.2010
    Рэдакцыя "Дзеяслова" віншуе лаўрэатаў "Залатога апострафа". Сёлета імі сталі:
    Міхась Андрасюк за аповед “Галубы” (№ 38).
    Валерыя Кустава за нізку вершаў “Калыханка для Бога” (№ 40).
    Віталь Быль за аповед “Малюнкі з Адзіж-Бенах” (№ 39).
    (на фота: выступ гурта старадаўняй музыкі "Расалія")

    Глядзець іншыя фотаздымкі з цырымоніі ўганараваньня лаўрэатаў.


  • Паэтычна-акустычны канцэрт “Рытмы і рыфмы” / 01.04.2010

    20 мая 2010 года (чацвер) у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) адбудзецца вечар сучаснай беларускай песні і паэзіі “Рытмы і рыфмы” з удзелам вядомых музыкантаў Таццяны Беланогай, Юрыя Несцярэнкі і Віктара Шалкевіча. Вядучы мерапрыемства — Мюр Фарыдовіч. Спецыяльны госць — пісьменніца Людміла Рублеўская. Пачатак у 19.00.
    Кошт квітка 15.000. Набыццё квіткоў праз касу тэатра, якая працуе штодзень з 14.00 да 19.00, тэл. +375 17 286 70 21, +375 17 334 60 08, або ў распаўсюдніка +375 29 560 77 93, +375 29 135 44 95.


  • Залаты Апостраф - 2009. Абіраем пераможцаў! / 04.03.2010
    Прагаласаваць за лаўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі "Залаты Апостраф" цяпер можа кожны ў ЖЖ-суполцы часопісу "Дзеяслоў". Галасуйма!

  • Дзеяслоўскі конкурс: падвядзеньне вынікаў / 30.12.2009

    26 сьнежня былі падведзены вынікі конкурсу літаратурна-крытычных твораў "Беларуская літаратура ХХІ ст.: тэндэнцыі, постаці, персьпектывы".
    Рэдакцыя "Дзеяслова" віншуе пераможцу конкурса Маргарыту Аляшкевіч (за тэкст "Улюбёная гульня"), а таксама іншых лаўрэатаў -
    Ірыну Блоцкую (у суаўтарстве з Кшыштафам Хофманам);
    Марыну Весялуху;
    Веру Гарноўскую;
    Сяргея Грышкевіча;
    Алену Карп;
    Кшыштафа Клешча;
    Алесю Лапіцкую;
    Аркадзя Несьцярэнку;
    Юнэлю Сальнікаву;
    Алу Савіцкую.

    Для канкурсантаў былі зладжаны майстар-класы з удзелам журы конкурсу - Міхася Тычыны, Ірыны Шаўляковай, Сяргея Дубаўца, Алеся Пашкевіча, Анатоля Івашчанкі.
    Акрамя сьвежых нумароў часопісу ды кніг, усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі новую кніг Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча "Замова ад страху", што выйшла ў серыі "Бібліятэчка часопісу "Дзеяслоў", падпісаную аўтарам.
    Рэдакцыяй часопісу было вырашана ладзіць падобныя конкурсы літаратурна-крытычных твораў штогадова.
    Фотаздымкі з конкурсу "Беларуская літаратура ХХІ ст.: тэндэнцыі, постаці, персьпектывы".


  • Прэзентацыя кнігі Дзьмітрыя Плакса / 17.05.2009
    Традыцыйныя Дні культуры Швецыі ў Беларусі, што ладзяцца Пасольствам Швецыі ў Менску ўжо ў восьмы раз і сёлета пройдуць з 20 траўня па 17 чэрвеня, адкрые прэзентацыя першай беларускамоўнай кнігі вядомага мастака, паэта, драматурга, празаіка, журналіста і перакладчыка Дзьмітрыя Плакса “Трыццаць тэкстаў”.
    Прэзентацыя адбудзецца 20 траўня ў 19:00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Менск, вул. Багдановіча, 7а).
    Музычнае афармленьне вечарыны – “Drum Ecstasy”.


  • Залаты Апостраф. Галасаваньне (другі тур) / 19.03.2009
    Другі тур галасаваньня за лаўрэата літаратурнай прэміі "Залаты апостраф" за публікацыю ў 2008-м годзе.

  • Залаты Апостраф - 2008. Інтэрактыўнае галасаваньне. / 11.03.2009
    Лаўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі "Залаты апостраф" сёлета будуць вызначаць чытачы "Дзеяслова", зарэгістраваныя ў сістэме livejournal.
    Традыцыйна лаўрэаты вызначаюцца па трох намінацыях:
    лепшая паэтычная публікацыя,
    лепшая празаічная публікацыя,
    лепшы дэбют.
    Адзінай умоваю застаецца патрабаваньне: тыя, хто раней атрымліваў літаратрную прэмію “Дзеяслова”, другі раз намінавацца ня могуць. Ранейшая ўмова, што народныя і заслужаныя пісьменьнікі не намінуюцца, здымаецца.
    Прагаласаваць за ўлюбёнага аўтара можна пакінуўшы каментар у ЖЖ-суполцы "Дзеяслова". Галасаваньне доўжыцца да 25 сакавіка.
    ДЗЕйнічайце!


  • Між медытацыяй і рацыяй / 02.02.2009
    Гістарычная майстэрня (вул. Сухая, 25) запрашае 11 лютага (серада) на прэзентацыю кнігі Анатоля Івашчанкі “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй”.
    У імпрэзе бяруць удзел:

    (медытацыя)
    (рацыя)
    Уладзімер Арлоў
    Пятро Васючэнка
    Ігар Бабкоў
    Ганна Кісьліцына
    Галіна Дубянецкая
    Алесь Пашкевіч
    Барыс Пятровіч
    Анатоль Сідарэвіч
    Усевалад Сьцебурака
    Міхась Тычына

    Алесь Разанаў,

    а таксама – гурт старажытнай музыкі “Расалія”.
    Імпрэза ладзіцца ў межах агульнабеларускай кампаніі “Будзьма!”
    Пачатак а 17-й. Уваход вольны.


  • Залаты Апостраф - 2007 / 05.12.2008
    Сёлета лаўрэатамі штогадовае прэміі "Дзеяслову" сталі:
    Ірына Бельская за паэтычны дэбют “Каб адагрэць сваю душу” (№ 30)
    Андрэй Хадановіч за нізку вершаў “Азёрная школа паэзіі” (№ 30).
    Канстанцін Тарасаў за аповеды “Брыгіткі” (№ 26) і “Нячутныя гукі самоты” (№ 30)
    Віншуем!


    1..10 - 11..20 - 21..30 - 31..40 - 41..50 - 51..60
  • Lotus Notes/Lotus Domino hosting by IDLab company